Новости Молодечно и Молодечненского района

Зіма – час абразаць дрэвы

  • 2020-02-15 13:15:07
  • Алег Бяганскі

Як паказвае практыка, такое радыкальнае ўмяшанне не шкодзіць зялёным насаджэнням. Наадварот, пасля яго стымулюецца рост маладых пабегаў. Абрэзка патрэбная, каб выдаліць сухія і хворыя галіны, сфарміраваць крону, амаладзіць пасадкі.
Яшчэ абрэзка дапамагае ў стварэнні камфорту і бяспекі жыхароў. Важна, каб галіны дрэў не зацянялі вокны дамоў, дарожныя знакі, не перашкаджалі прахожым, не дакраналіся да электрычных правадоў. Адпаведныя работы арганізуюцца згодна з тэхналагічнымі картамі і праводзяцца рэгулярна.

Так, адразу пасля абрэзкі алея можа і не выглядае занадта прэзентабельна. Аднак ужо вясной дрэвы пакрыюцца маладой лістотай і пачнуць выконваць свае асноўныя функцыі – ачышчаць паветра, даваць цень, зніжаць шум на вуліцы і паднімаць настрой гараджанам.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.