Дарагія жанчыны Мінскай вобласці!
Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам!
Кожны год 8 сакавіка мы дорым кветкі самым родным і любімым людзям: мамам, бабулям, жонкам, сёстрам. Віншаванні ад нас прымаюць калегі, знаёмыя – прадстаўніцы прыгожай паловы грамадства.
Мы захапляемся, дарагія жанчыны, вашай прыгажосцю і чуласцю, працавітасцю і аптымізмам. Прырода шчодра надзяліла вас здольнасцю дарыць святло і цеплыню.
Вы добра адукаваныя, прадпрымальныя, вас заўсёды адрозніваюць цярпенне, высокая адказнасць, уменне дасягаць пастаўленых мэт.
Вашу ролю ў сучасным жыцці немагчыма пераацаніць. Напэўна, ужо не засталося такіх сфер дзейнасці, дзе б вы не зарэкамендавалі сябе з самага лепшага боку. Вельмі вялікі ваш уклад у развіццё культуры і асветы, аховы здароўя і спорту. Вы паспяхова працуеце на вытворчасці, рухаеце наперад навуку, несяце нялёгкую службу ў арміі і міліцыі, шырока прадстаўлены ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады.
Асабліва каштоўнае тое, што ў вас, мілыя жанчыны, атрымліваецца сумяшчаць усё гэта з самай галоўнай місіяй – нараджэннем і выхаваннем дзяцей.
Жадаю вам дабра і радасці, каб у вашых сем’ях нязменна панавала атмасфера кахання і дабрабыту. Няхай на сэрцы заўсёды будзе вясна!
Са святам!
Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
***
Дарагія жанчыны Маладзечаншчыны!
Шчыра віншуем вас з цудоўным веснавым святам!
Яно ўвасабляе сабой вялікую любоў і павагу, пяшчотнае і трапяткое стаўленне да цудоўнай паловы чалавецтва. Жанчына ва ўсе часы была і застаецца ўвасабленнем прыгожага і крыніцай натхнення, яна напаўняе гэты свет жыццёвай энергіяй, сагравае яго пяшчотай і душэўнай шчодрасцю, стварае атмасферу ўтульнасці і гармоніі.
Вы не толькі апора сям’і, але і апора дзяржавы. Вы дасягаеце пастаўленых мэт на вытворчасці, у бізнесе, культуры, адукацыі і навукі.
Асаблівая падзяка і нізкі паклон паважаным жанчынам-ветэранам, удзельніцам вайны і працаўніцам тылу, удовам ветэранаў, усім прадстаўніцам старэйшага пакалення.
Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям здароўя, шчасця, аптымізму, выдатнага настрою і дабрабыту, мора кветак і кампліментаў, прыемных нечаканасцей і здзяйснення ўсіх жаданняў. Няхай у сем’ях пануюць цяпло і ўтульнасць, любоў і згода, а блізкія радуюць увагай і клопатам!
К.В. КАПУЦКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
***
Дарагія жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўны святам вясны!
Гэты дзень нясе ў свет пяшчоту і прыгажосць. Усё самае дарагое ў жыцці звязана з вамі, мілыя нашы мамы, бабулі, жонкі, сёстры, калегі. Жанчына ўвасабляе сабой непахісныя паняцці захавальніцы ачага, роду, міру, згоды і гармоніі. Яны выхоўваюць дзяцей, перадаюць ім з пакалення ў пакаленне традыцыі высокай духоўнасці, культуры, працавітасці.
Дарагія маладзечанкі! Сваёй плённай працай вы прымнажаеце поспехі і дасягненні нашага раёна, прымаеце актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця і тым самым уносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Маладзечаншчыны.
Адрасуем словы падзякі жанчынам старэйшага пакалення, якія перажылі ўсе цяжкасці Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу, сваім прыкладам выхоўвалі маладое пакаленне.
У гэта цудоўнае свята жадаем вам любові і шчасця, радасці і пяшчотных слоў, поспехаў і дабра, неўвядальнай прыгажосці і цудоўнага настрою. Няхай кожны дзень будуць напоўнены прыемнымі адкрыццямі і падзеямі.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
***
Паважаныя жанчыны!
Кожны год ранняй вясной да нас прыходзіць самае жаданае свята. Яно быццам самой прыродай падорана для таго, каб выказаць любоў і ўдзячнасць жанчынам.
Сваёй душэўнай шчодрасцю і невычэрпнай энергіяй вы ствараеце дабрабыт у сем’ях, славіцеся сваёй працай у розных галінах эканомікі, сацыяльнай сферы. Вельмі важна, каб кожная жанчына ў любым узросце актыўна праяўляла сябе ў жыцці, каб ад яе ішлі духоўная цеплыня і дабрыня, каб яна дапамагала тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Лепшы падарунак лёсу для чалавека – добрая маці, бабуля, жонка, дачка.
Асабліва дзякуем жанчынам – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія ў цяжкі для Радзімы час узялі ў рукі зброю і пайшлі на фронт, у партызаны, а пасля Вялікай Перамогі аднаўлялі гарады і вёскі, удзельнічалі ў грамадскім жыцці. Нізкі ім паклон!
***
Дарагія жанчыны!
Шчыра віншуем вас з цудоўным святам! Жывіце доўга, няхай час не старыць вас, а кожны новы дзень нясе радасць. Жадаем вам моцнага здароўя, бязвоблачных мірных дзён. Няхай вашы душы будуць сагрэтыя цеплынёй, пяшчотай, увагай блізкіх.
РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.
***
Дарагія жанчыны – былыя вязніцы фашызму!
Віншуем вас з Днём жанчын, якое першым прыходзіць вясной у нашы дамы і прыносіць чаканне шчаслівых перамен і светлых надзей.
Жадаем, каб у вашых дамах заўсёды панаваў радасны настрой, жыццё было светлым, напоўненым светлымі падзеямі. Няхай не падводзіць вас здароўе, побач будуць заўсёды клапатлівыя блізкія, якія атуляць вас пяшчотай.
Віншуем вас, шаноўныя жанчыны!
I шлём свае ад сэрца пажаданні:
Няхай заўсёды будзе неба мірным
3 вясновым ясным сонейкам над вамі.
САВЕТ ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ БЫЛЫХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ ВЯЗНЯЎ ФАШЫЗМУ».