Новости Молодечно и Молодечненского района

З днём горада!

  • 2024-07-06 08:00:00

Паважаныя маладзечанцы!

Шчыра віншуем вас са святам!

Багатая гісторыя нашага горада сведчыць, што жыхары Маладзечна ва ўсе часы праяўлялі сябе мужнымі, самаадданымі людзьмі. Асаблівыя словы ўдзячнасці дасылаем людзям, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць у часы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тым, хто адбудоўваў горад у цяжкі пасляваенны час.

Сёння Маладзечна сучаснае, квітнеючае. Тут камфортна жыць і развівацца, рэалізоўваць сябе і ўвасабляць мары ў рэальнасць. 

Няхай наш горад апраўдвае ўсе вашы надзеі, дорыць натхненне і энергію заўсёды рухацца наперад, удасканальваючы і развіваючы сваю малую радзіму. Няхай ён прымнажае сваю багатую гісторыю новымі бліскучымі старонкамі.

Жадаем кожнаму з вас шанаваць любімы горад. Няхай для вас тут будуць адкрыты ўсе шляхі, а жыццё будзе яркім і поўным шчаслівых падзей! Здароўя, шчасця, мірнага неба і святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў