Разлічаны яны больш чым на 200 жывёл . Камфортныя памяшканні не пустуюць – штомесяц статак гаспадаркі папаўняецца. І кожнае цяля да двухмесячнага ўзросту трэба ўтрымліваць асобна, праяўляць максімум клопату.
-- Раней першыя два месяцы жыцця цяляты ўтрымліваліся ў спецыяльных клетках, -- гаворыць галоўны заатэхнік гаспадаркі Георгій Макарэвіч. – Устаноўлены яны былі пад навесамі. Даглядаць жывёлу было не вельмі зручна, асабліва ў дрэннае надвор’е. Таму вырашылі ўзвесці прафілакторыі.
Новая тэхналогія вырошчвання цялят паказала сваю эфектыўнасць. Павялічылася захаванасць маладняку. Значна палепшыліся ўмовы працы жывёлаводаў. Дождж, снег, нават моцны мароз цяпер не перашкаджаюць работнікам выконваць свае абавязкі. У памяшканнях заўсёды светла, няма скразнякоў. Зручна і карміць маладых жывёл, і прыбіраць за імі. Тут жа іх рэгулярна аглядае ветурач.
Апошнія пяць дзён знаходжання ў прафілакторыі цяляты адвучваюцца ад малака. Потым іх пераводзяць у цялятнік на дарошчванне. Вопыт маладзечанцаў пераймаюць жывёлаводы з іншых раёнаў краіны.
-- Прафілакторыі ўзводзіліся сіламі і за сродкі гаспадаркі, -- гаворыць майстар па будаўніцтве «Усход-Агра» Уладзімір Сіняўскі. – Заняло будаўніцтва ўсяго два тыдні. «Улазіны» адбыліся ў кастрычніку мінулага года.
Жывёлаводы Аксана Мароз і Ірына Новікава адзначылі, што працаваць ім стала больш зручна. Кормяцца цяляты раніцай і ўвечары. Аснову меню складае малако.
-- У некаторых добры апетыт, а ёсць і такія, каго трэба «ўгаворваць». Ласку любяць усе падапечныя. За два месяцы прывязваемся да іх. Яны ж як малыя дзеці, патрабуюць любові, увагі і цярпення, -- адзначылі дзяўчаты.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.