Семінар «Плануй сваю будучыню» арганізавала ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама. Яго мэта — павышэнне фінансавай адукаванасці беспрацоўных, якія жадаюць арганізаваць уласную справу. Тэма запатрабаваная, бо веды ў фінансавай сферы дапамагаюць атрымаць прыбытак як пачынаючым прадпрымальнікам, так і тым, хто ўжо даўно адкрыў сваю справу.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара — начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнесу філіяла 601 ААТ «ААБ Беларусбанк» Ірына Расненка, начальнік аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва Ірына Варатынская, выкладчыкі гандлёва-эканамічнага каледжа, а таксама беспрацоўныя, якія вучацца на курсе «Прадпрымальнік».
Наведвальнікі заняткаў семінара ўжо вырашылі, што створаць суб’ект малога бізнесу або зарэгіструюцца ў якасці рамесніка. Адметна, што ўсе слухачы былі маладога ўзросту. Яны маюць здаровыя амбіцыі і гатовы ўзяць на сябе адказнасць за справу, змяніць жыццё да лепшага. А гэта першы крок да поспеху ў прадпрымальніцтве.
Ірына Расненка расказала пра крэдытную падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, інвесціраванне сродкаў у новыя суб’екты гаспадарання прыватнай уласнасці. Яна патлумачыла, як прыцягнуць кліентаў і партнёраў, павялічыць абаротны капі-
тал, і нагадала, што прадпрымальнікам, якія зарэгіструюць свой бізнес у сельскіх населеных пунктах, прадугледжаны дадатковыя льготы.
— У раёне аказваецца значная падтрымка асобам, якія зарэгістраваныя ў службе занятасці і маюць намер пачаць сваю справу, — адзначыла па выніках заняткаў Ірына Варатынская. – Акрамя метадычнай, прававой і кансультацыйнай дапамогі, а таксама навучання вышэйзгаданая катэгорыя можа атрымаць субсідыю для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Так, калі бізнес рэгіструецца ў горадзе, налічваецца субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ), у раёне – 15. Фінансавая падтрымка аказваецца беспрацоўным на падставе прадстаўленых дакументаў (заява, тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, у тым ліку фінансавае (бізнес-план).
Як паведаміла Ірына Чаславаўна, асноўныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюць беспрацоўныя ў нашым раёне, — аказанне розных паслуг (транспартныя, цырульніцкія, правядзенне будаўніча-аддзелачных работ, пашыў і рамонт адзення, тэхабслугоўванне і рамонт аўтамабіляў і г.д.), а таксама вытворчасць сельгаспрадукцыі, гандаль і іншае.
Усё большую папулярнасць набывае рамесніцкія дзейнасць. Звязана гэта з лібералізацыяй заканадаўства ў дадзенай сферы. Так, рамесніку няма неабходнасці весці бухгалтарскі ўлік і справаздачную дакументацыю. Не трэба ўтвараць юрыдычную асобу. Рамесны збор складае адну базавую велічыню (25,5 рубля). Пры гэтым рамеснікі адносяцца да занятых у эканоміцы.
— Дзякуючы дзяржаўнай дапамозе і спецыяльным праграмам па падтрымцы прадпрымальніцтва распачаць сваю справу могуць многія жыхары Маладзечаншчыны. Карысць ад гэтага агульная. Людзі знаходзяць у жыцці годнае месца, а дзяржава стымулюе эканамічную актыўнасць насельніцтва. Адпаведная работа будзе працягвацца, — падкрэсліла Ірына Варатынская.
У ТЭМУ. Сёлета субсідыi са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва атрымаюць 6 жыхароў горада і раёна. Ім будзе пералічана 15,4 тысячы рублёў (у тым ліку 13 тысяч – на прадпрымальніцкую дзейнасць і 2,4 тысячы – рамесніцкую. Навучанне прадпрымальніцтву пройдуць 12 зарэгістраваных беспрацоўных.
Тэлефон для даведак па пытаннях атрымання метадычнай і фінансавай дапамогі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці – 58-13-45.
***
11 июля в 14.30 в малом зале Дворца культуры состоится семинар-встреча «Актуальные вопросы в работе малого и среднего бизнеса».
Организаторы — Молодечненский райисполком совместно с центром поддержки предпринимательства «Современные технологии связи».
Приглашаем субъекты хозяйствования принять участие в семинаре и задать интересующие вопросы представителям райисполкома, ИМНС, ФСЗН, ГРОЧС, Госстандарта.
Вопросы можно присылать на эл. адреса: dir@stsby.com, molrik.econ108@gmail.com.
Справки по тел. 8-029-625-24-82, 70-70-77, 77-17-71.
Участие бесплатное.