Новости Молодечно и Молодечненского района

Як арганізавана харчаванне на жніве

  • 2019-08-09 08:36:54
  • Алег Бяганскі

Як адзначыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі таварыства Алена Нявера, гарачыя абеды дастаўляюцца прама на месца, дзе працуюць удзельнікі жніва (на поле, зернесушыльны комплекс і г.д.). Меню складаецца з улікам просьбаў і пажаданняў работнікаў. За кошт прафсаюзаў была закупленая сталовая мэбля, якая выкарыстоўваецца ў палявых умовах.

Абеды гатуюцца на кухні ў пасёлку Беразінскае. Мабільная сталовая першых абслугоўвае камбайнераў і вадзіцеляў. Потым едзе па маршруце далей. У людзей ёсць магчымасць памыць рукі, паесці гарачыя стравы. Палову кошту абедаў аплачвае гаспадарка.

— Акрамя абедаў, удзельнікі жніва забяспечваюцца падвячоркамі, мінеральнай вадой. У меню — разнастайныя стравы. Смачныя, апетытныя. Людзі ядуць з задавальненнем. Некаторыя нават дабаўкі просяць. Адзначаюць, што абеды прыгатаваныя па-дамашняму. А падсілкаваўшыся, бяруцца за справу з новымі сіламі, — расказала Алена Нявера.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.