Новости Молодечно и Молодечненского района

«ЯхімоўшчынаАгра» нарошчвае патэнцыял

  • 2021-11-03 07:16:27
  • Алег Бяганскі

Як расказаў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Лазар, тэхналагічнае абсталяванне ў ім айчыннае. Даільная зала разлічана на 40 кароў. У новым памяшканні будзе камфортна і жывёле, і персаналу.

Трэба адзначыць, што на МТФ праводзіцца маштабная рэканструкцыя. У 2019 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю памяшканне для ўтрымання каля 200 галоў буйной рагатай жывёлы. Работы вяліся гаспадарчым спосабам. На сучаснай ферме чыста, светла і прасторна. Абслугоўванне жывёлы максімальна механізаванае.

Цяпер узводзіцца яшчэ адзін капітальны будынак, разлічаны на 330 жывёл. Пасля заканчэння рэканструкцыі на ферме будзе ўтрымлівацца каля 700 галоў дойнага статка. Аб’ект жывёлагадоўлі стане адным з найбольш буйных і сучасных на Маладзечаншчыне.

Даільная зала разлічана на 40 кароў.

Работніца фермы Марыя Мазырка расказала пра свае абавязкі:

— Працую ў гаспадарцы 11 гадоў. Даглядаю цялят ад нараджэння да двух месяцаў. Цяпер у мяне 80 падапечных. Бывае і больш. І ўсім патрэбныя ўвага і клопат. Бычкі і цялушкі – нібы малыя дзеткі. Працаваць з імі заўсёды ў радасць.

Па словах субяседніцы, яе работа патрабуе нават педагагічных здольнасцей. За два месяцы трэба прывучыць маладых жывёл да самастойнасці. А яны пры гэтым прывыкаюць да сваёй «выхавальніцы», цягнуцца да яе. Расставацца з гадаванцамі заўсёды сумна.

Марыя Мазырка да сваіх падапечных ставіцца з любоўю і ласкай.

У час візіту на ферму мы ўпэўніліся, што ў жывёлагадоўчай галіны СУП «ЯхімоўшчынаАгра» выдатныя перспектывы. Гарантыя таго — падрыхтаваныя спецыялісты, перадавыя тэхналогіі і эфектыўная сістэма арганізацыі працы.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.