Як расказала першы сакратар Маладзечанскага райкама ГА «БРСМ» Іна Карпец, праект стаў традыцыйным і праводзіцца ў фармаце спаборніцтва. Яно ўключае дзве намінацыі. Заахвочваюцца маладыя камбайнеры і вадзіцелі. Граматы і каштоўныя падарункі атрымліваюць тыя, на чыім рахунку чарговая тысяча тон абмалочанага і вывезенага з палёў збожжа.
— Моладзь – найбольш мабільная і мэтанакіраваная частка грамадства, — адзначыла субяседніца. — Ад яе ў многім залежыць, які ў раёне, вобласці і рэспубліцы будзе хлебны каравай. Акрамя таго, адбываецца папулярызацыя сельскагаспадарчай працы. Важна і тое, што акцыя садзейнічае замацаванню моладзі на вёсцы.
Іна Карпец паведаміла, што маладыя «тысячнікі» ўспрымаюць праект вельмі пазітыўна. Ім надзвычай прыемна атрымліваць ацэнку сваёй працы менавіта ад аднагодкаў. У час віншавання яны заяўляюць, што гатовы ўзяць чарговы тысячны рубеж.
ДАВЕДКА "МГ": У Маладзечанскім раёне сёлета на жніве задзейнічаны 7 маладзёжных камбайнавых экіпажаў і 7 маладых вадзіцеляў.