Новости Молодечно и Молодечненского района

Восень прыходзіць з першым званком…

  • 2021-09-01 09:35:51
  • Анжаліка Крупянькова

На ўрачыстасці для вучняў першых і адзінаццатых класаў у Радашковіцкай сярэдняй школе прысутнічалі старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў, начальнік упраўлення па адукацыі райвыканкама Іна Драпеза, старшыня Радашковіцкага пасялковага Савета дэпутатаў Віктар Неказакаў.





70 хлопчыкаў і дзяўчынак цяпер з поўным правам могуць назваць сябе першакласнікамі. Яны горда крочылі на лінейку разам са сваімі першымі настаўніцамі. І ўсе прысутныя жадалі, каб школа стала для іх другім домам, дзе ім будзе ўтульна, цікава і камфортна. Па добрай традыцыі ў гэты дзень першакласнікі атрымалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – прыгожа ілюстраваную кнігу «Беларусь – наша Радзіма». А ў час першага школьнага ўрока па тэме «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнасці краіны» настаўнікі расказалі ім аб сімвалах нашай краіны, славутых месцах і людзях родных Радашковічаў.