Новости Молодечно и Молодечненского района

Віншаванні жыхарам Маладзечанскага раёна з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

  • 2020-11-07 04:28:34
  • Отдел информации.

Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
З гэтым святам звязаны біяграфіі і лёсы людзей старэйшага пакалення, якія верна служылі нашай Айчыне. Падзеі Кастрычніка несумненна змянілі лёс вялікай краіны, адкрылі новыя магчымасці для развіцця грамадства. І сёння мы адзначаем гэта свята як сімвал справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям, раўнапраўя, з павагай ставімся да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў.

Маладзечанцы сваёй добрасумленнай працай, розумам і талентам уносяць важкі ўклад у прымнажэнне эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, павышэнне дабрабыту жыхароў, паляпшэнне якасці жыцця.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і дабра, аптымізму і рэалізацыі намечаных планаў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
***
Паважаныя жыхары горада і раёна!
7 лістапада – значная дата, якая вызначыла развіццё і нашай краіны, і многіх іншых дзяржаў свету. У гэты дзень мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням людзей, якія залажылі фундамент нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваеннага ліхалецця, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце.
Мы павінны ведаць і паважаць сваё мінулае, каб упэўнена будаваць будучыню. Гэта частка нашай біяграфіі, бясцэнны вопыт, які дае нам сілы для новых дасягненняў і поспехаў. Мы павінны перадаць гэту гістарычную памяць нашым дзецям і ўнукам.

Са святам, дарагія землякі! Шчасця і росквіту вам, міру, дабра і моцнага здароўя!

К.В. КАПУЦКАЯ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
***
7 лістапада 1917 года пачалася новая эпоха ў гісторыі нашай краіны.

І вось ужо многія дзясяткі гадоў мы адзначаем Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі як вялікае свята.

Гэта свята нашай гісторыі. А гісторыю сваёй Радзімы кожны павінен ведаць і памятаць. Мы павінны ганарыцца тым, што ходзім па зямлі, кожная пядзя якой прасякнута гісторыяй.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта дзень народнай згоды і прымірэння. Няхай ён нясе мір і згоду на нашай планеце. Няхай усяму чалавецтву свеціць адно яркае сонца на мірным небе.

Са святам вас, паважаныя жыхары раёна, ветэраны вайны і працы! Вялікіх поспехаў ва ўсім, моцнага здароўя і шчасця.

РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.