Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодечно реализуют гуманитарный проект по противодействию домашнему насилию. Помогает Эслинген

  • 2019-11-13 06:14:12
  • Алег Бяганскі

Адным з пунктаў праграмы знаходжання ў нашым раёне дэлегацыі з нямецкага горада-пабраціма было наведванне Маладзечанскага псіханеўралагічнага дыспансера. Госці падзяліліся вопытам па супрацьстаянні дамашняму насіллю, расказалі, як у іх вядзецца работа з бытавымі хуліганамі і іх ахвярамі. Дарэчы, два гады таму прадстаўнікі Эслінгена расказвалі пра сістэму дапамогі жанчынам і дзецям, якія церпяць насілле.

Сёлета ў абмеркаванні тэмы бралі ўдзел прадстаўнікі гарадскога ўпраўлення Эслінгена-на-Некары Барбара Штраўб і Катрын Радке са спецыялістамі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Закранаўся і аспект прафілактыкі вышэйзгаданага віду злачынстваў, распаўсюджання інфармацыі пра работу ўстаноў, куды могуць звярнуцца пацярпелыя ад насілля.

— У сферы аказання медыцынскай і сацыяльнай дапамогі людзям, якія перажылі сямейнае насілле, у нашых краінах шмат агульнага, — адзначыў загадчык псіханеўралагічнага дыспансера Аляксандр Бажко. – Разам з тым, у нашых калег ёсць цікавы вопыт і напрацоўкі, якія могуць палепшыць аказанне дапамогі гэтай катэгорыі асоб.

На Маладзечаншчыне распрацаваны гуманітарны праект па стварэнні дапаможных структур супраць дамашняга насілля. Укараняецца ён на базе псіханеўралагічнага дыспансера пры супрацоўніцтве з раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзелам унутраных спраў.

Каб дапамога была больш даступная для ахвяр сямейнага насілля, праектам прадугледжвана стварэнне кансультацыйных пунктаў.

— По адрасе вул. Галіцкага, 25 ужо адкрыты пункт для кансультацыі жанчын, якія пацярпелі ад насілля. Абсталёўваецца падобны для дзяцей і падлеткаў. У наступным годзе запланавана адкрыццё пункта кансультацый для мужчын, якія ўчынілі насілле, — паведаміў Аляксандр Бажко.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.