Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодечненским районе на поля вывели сельхозтехнику

  • 2020-03-23 09:33:40
  • Алег Бяганскі

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на 19 сакавіка на Маладзечаншчыне пасеяны 103 гектары яравых (першымі прыступілі да сяўбы аграфірма «Лебедзева» і ААТ «Селеўцы»).

Вільгаць закрытая на 4440 гектарах (лідары — ААТ «Усход-Агра», аграфірма «Лебе-
дзева», ААТ «Гарадзілава»). Узарана 1765 гектараў палёў (наперадзе ААТ «Усход-Агра», СУП «Хажоваагра-2009» і СГФ Пакуша). Калійных угнаенняў унесена 1552 тоны. Тут лідзіруюць ААТ «Палачаны», ААТ «Хоўхлава», СУП «Хажоваагра-2009». Арганічныя ўгнаенні пад яравы сеў унесены на плошчы 3668 гектараў (першыя — аграфірма «Лебедзева», ААТ «Усход-Агра» і СУП «Хажоваагра-2009»).

Тэмпы палявых работ высокія. Хлебаробы выкарыстоўваюць кожную хвіліну, каб выканаць неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы.