Новости Молодечно и Молодечненского района

У Заскавічах віншавалі «тысячнікаў»

  • 2020-08-12 11:50:51
  • Алег Бяганскі

Хлебаробам былі адрасаваныя цёплыя словы падзякі за плённую працу. Самадзейныя артысты цэнтралізаванай клубнай сістэмы выканалі ў іх гонар песню. Віншавалі працаўнікоў вёскі з працоўнымі дасягненнямі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.

— Склад нашага экіпажу не мяняецца сем гадоў, — гаворыць Яўгеній Макарэвіч. – І ўвесь гэты час мы з Андрэем Бабеем намалочваем больш за тысячу тон збожжа. Працуем зладжана. Магчыма, яшчэ і таму, што з’яўляемся шваграмі.

Як адзначыў Аляксей Раманюк, віды на ўраджай сёлета добрыя. Валавы збор у гаспадарках Маладзечаншчыны павінен перавысіць мінулагодні. Усяго на жніве задзейнічана каля 80 камбайнаў. Паспяхова вядзецца здача сельгаскультур у лік дзяржзаказу. Аграрыі раёна дапамогуць убіраць ураджай сваім калегам з іншых рэгіёнаў.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.