Павел працуе на камбайне з Аляксандрам Барадакам. Разам яны складаюць маладзёжны экіпаж. Напарнік у Яўгенія – Дзмітрый Жук. На хлебную ніву экіпажы выходзяць на камбайнах «Палессе». Калі надвор’е не спрыяе ўборачнай, хлебаробы займаюцца іншай работай (ворывам, праверкай тэхнікі і г.д.).
Павіншаваць хлебаробаў з працоўнай перамогай у гаспадарку прыехалі генеральны дырэктар Маладзечанскага малочнага камбіната Ірына Філіпава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, работнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.
Камбайнавыя экіпажы атрымалі Падзячныя пісьмы райвыканкама, а таксама каштоўныя падарункі ад малочнага камбіната, профільнага прафсаюза і гаспадаркі.
— Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і яе перапрацоўка — важныя звёны аднаго тэхналагічнага ланцужка, — адзначыла Ірына Філіпава. – Вось чаму наша прадпрыемства заахвочвае лепшых хлебаробаў з гаспадарак сваёй сыравіннай зоны. Чым больш збожжа збяруць аграрыі, тым вышэйшая будзе харчовая бяспека ў краіне.