— Перш за ўсё на кантролі падрыхтоўка тэхнікі, — адзначыла кіраўнік гаспадаркі Алена Халматава. — Робім усё, каб унясенне ўгнаенняў на палеткі, ворыва, сяўба прайшлі хутка і ў аптымальныя тэрміны. Таму старанна правяраюцца дыскатары, культыватары, іншыя агрэгаты. Самаходны апырсквальнік «Раса» ўжо гатоў да выхаду ў поле.
Субяседніца падкрэсліла, што глебы ў гаспадарцы сярэдняй урадлівасці. Каля трэці тэрыторыі займаюць тарфянікі. Каб атрымаць гарантаваны ўраджай, трэба правільна правесці агратэхнічныя мерапрыемствы, выканаць усе тэхналагічныя нормы.
— Сёлета плануем пасеяць 700 гектараў кукурузы (600 – на зялёны корм і 100 – на зярняты), — паведаміла Алена Халматава. — Пад грэчку адведзена 80 гектараў. Пасеем таксама збожжавыя і іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Будзем выкарыстоўваць толькі якасны насенны матэрыял.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.