У фае Палаца былі арганізаваны выстаўкі-прэзентацыі прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната, ТАА «Велес-Міт», філіяла «Маладзечанскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», іншых прадпрыемстваў. У гонар перадавікоў гучалі канцэртныя нумары.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў падзякаваў перадавікам за карпатлівую стваральную працу, пажадаў ім далейшых поспехаў на карысць малой радзімы, вобласці, дзяржавы. Увогуле, у адрас лепшых работнікаў і арганізацый гучалі шматлікія словы падзякі.
На свяце былі адзначаны лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі Маладзечаншчыны, кіраўнікі і спецыялісты суб’ектаў гаспадарання, тыя, хто выдатна паказаў сябе ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фізкультуры і спорту і гэтак далей.
Удзельнікі свята атрымалі зарад добрага настрою і яркіх эмоцый. Гэта будзе натхняць іх на яшчэ большыя працоўныя дасягненні.
Больш падрабязна пра свята чытайце ў адным з наступных нумароў.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.