Сёння свае сілы спрабавалі 23 вакалісты. Ад нашага раёна выступала Эвеліна Ламейка -- навучэнка мясцовага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і ўдзельніца ўзорнай эстраднай студыі «Жывы гук» Палаца культуры. Артысты прадстаўлялі па дзве песні пад фанаграму «мінус 1». Спявалі на вялікай сцэне, дзе потым і адбудзецца фестывальны конкурс.
Лепшых вызначала прадстаўнічае журы, у яго складзе быў і наш зямляк Алег Елісеенкаў, які на працягу многіх гадоў дапамагае выяўляць маладыя таленты.
Мінскую вобласць прадставяць Вераніка Высоцкая, Даніэла Цеплякова, Алеся Адамчык. Усе дзяўчаты з аграгарадка Прылукі і вучацца ў адной групе ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. У ліку іх настаўнікаў наша зямлячка Алена Атрашкевіч.
Тэкст і відэа: Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.