Намеціліся ў кампаніі лідары. Так, па стане на 22 ліпеня лепшы вынік па раёне паказаў камбайнавы экіпаж з ААТ «Хоўхлава» — Сяргей Бабёр і Васілій Бабровіч намалацілі 526 тон збожжа новага ўраджаю.
Сярод маладзёжных экіпажаў вызначыліся механізатары з ААТ «Гарадзілава» Юрый Арловіч і Юрый Варпаховіч. На іх ліку 421 тона.
Лепшы сярод вадзіцеляў – работнік ААТ «Палачаны» Валерый Зянькевіч. Ён перавёз з палёў 914 тон збожжа і ўшчыльную наблізіўся да тысячнага выніку.
Лідар сярод маладых вадзіцеляў — Дзмітрый Акульскі. Ён таксама працуе ў ААТ «Палачаны». На аўтамабілі САЗ-3507 малады спецыяліст перавёз 426 тон збожжа.
Больш за 2110 тон даведзенага да патрэбнай кандыцыі збожжа на рахунку аператара зернесушыльнага комплексу Аляксандра Анопа з ААТ «Палачаны».
Інфармацыя аб ходзе ўборкі збожжавых і зернебабовых у раёне на 22 ліпеня