Як падкрэсліў спецыяліст, на доўгачасовае захоўванне ў раёне пастаўлены ўсе збожжаўборачныя, бульбаўборачныя, буракаўборачныя камбайны, сеялкі і г.д. Сярод тых, хто найбольш паспяхова справіўся з заданнем, — ААТ «Дубрава-2013», ААТ «Хоўхлава», ААТ «Гарадзілава», ААТ «Палачаны».
— У час праверкі звяртаецца ўвага на ўмовы захоўвання тэхнікі, — адзначыў Мікалай Ільіч. – Правільна, калі сельскагаспадарчыя агрэгаты знаходзяцца на спецыяльнай пляцоўцы, падпісаны, згрупаваныя па прызначэнні, загадзя правераны. Важна, каб адпаведная падрыхтоўка тэхнікі праходзіла адразу пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ, у якіх яна прымянялася.
Начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду нагадаў, што дзякуючы правільнаму захоўванню тэхнікі сезонныя сельскагаспадарчыя работы праходзяць у строга вызначаныя агратэхнічныя тэрміны. Пры гэтым загадзя выяўленыя непаладкі своечасова ліквідуюцца.
Цяпер у сельгасарганізацыях праводзіцца рамонт тэхнікі.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў РАЁННАЙ ІНСПЕКЦЫІ ДЗЯРЖТЭХНАГЛЯДУ.