Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечанскім раёне праходзяць суботнікі

  • 2016-11-22 09:32:38
  • Алег Бяганскі

Пасаджаны 163 дрэвы, добраўпарадкавны многія гарадскія вуліцы і скверы, вычышчаны некалькі могілак.

Як паведамілі ва УП «Камунальнік», 15 кастрычніка на ўборцы тэрыторыі было задзейнічана звыш 800 работнікаў вышэйзгаданай арганізацыі і 50 адзінак тэхнікі, 22 кастрычніка – амаль 500 чалавек і 26 транспартных сродкаў (акрамя таго, 117 дворнікаў працавалі на сваіх участках). У мінулую суботу добраўпарадкаваннем займаліся 524 работнікі ЖКГ, а розныя прадпрыемствы і арганізацыі выдзелілі звыш 30 адзінак транспарту.

Наводзіць парадак камунальнікам дапамагалі калектывы Маладзечанскіх электрасетак, КУП «Маладзечнаводаканал», ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», аўтапарка, ДРБУ-49, ПМК-212, СЗАТ «Электрамеханічны завод», іншых суб’ектаў гаспадарання. Актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні прынялі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, выкладчыкі школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў горада і раёна.

Работы вяліся ў парку Перамогі і скверы ля Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка», на вуліцах Прытыцкага, Замкавай, Янкі Купалы, Гарадоцкай, Міру, Віленскай, Маркава, Крынічнай, Вялікім Гасцінцы. Талакой чысцілі могілкі ля Радашковіч, Чысці, Аляхновіч. Парадак быў наведзены і ў парку ў Беразінскім.

— Каб горад быў заўсёды чысты і прыгожы, свае намаганні павінны прыкласці ўсе мала-
дзечанцы, — адзначыла адна з удзельніц апошняга суботніка настаўніца матэматыкі гімназіі №10 Надзея Бажко, якая разам з калегамі працавала ля амфітэатра ў парку Перамогі. – Увогуле, камфорт і парадак на вуліцах і ў дварах, парках і скверах залежаць ад кожнага з нас.

Фота: Аляксей ПЛАТКО