Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечанскім раёне прадоўжыцца будаўніцтва аб'ектаў жывёлагадоўлі

  • 2020-01-04 06:29:56
  • Лилия Липницкая

Па стане на 30 снежня ў гаспадарках раёна ўведзена ў эксплуатацыю 19 прафілакторыяў па ўтрыманні маладняку буйной рагатай жывёлы да 2-месячнага ўзросту. Засталося ўвесці тры прафілакторыі – два ў ААТ «Заскавічы» і адзін у КСУП «Відзеўшчына». На канец мінулага года ступень іх гатоўнасці складала каля 80 працэнтаў.

Планам комплекснага развіцця сельгасарганізацый Маладзечаншчыны сёлета прадугледжана будаўніцтва шасці памяшканняў з лёгкіх канструкцый і дзесяці сіласна-сянажных сховішчаў. Плануецца таксама заканчэнне будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў у ААТ «Усход-Агра», СУП «ЯхімоўшчынаАгра» і СГФ «Маркава».

У ААТ «Гарадзілава» і СУП «Хажоваагра-2009» у гэтым годзе пачнецца ўзвядзенне малочнатаварных комплексаў.