Новости Молодечно и Молодечненского района

У «Груздаве» стварылі «дасье» на кожную карову

  • 2022-03-30 08:09:46
  • Алег Бяганскі

— Адметная асаблівасць комплексу – высокая культура вытворчасці, — гаворыць спецыяліст. — Дзякуючы строгаму выкананню ўсіх тэхналагічных норм і правіл вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі пастаянна павялічваецца. Усё малако пастаўляецца на перапрацоўку гатункам «экстра». Якасць малака правяраецца ў лабараторыі па некалькіх параметрах. Ветэрынарныя і заатэхнічныя мерапрыемствы праводзяцца на высокім узроўні.

Яўгеній Філістовіч падкрэсліў, што працэс даення на комплексе камп’ютарызаваны. На кожную жывёлу заведзена спецыяльнае электроннае «дасье». Інфармацыя патрабуецца для ветэрынарнага кантролю за станам здароўя жывёл, эфектыўнай селекцыі і гэтак далей.
Як адзначыў субяседнік, галоўнае ў жывёлагадоўлі — стварыць для жывёл добрыя ўмовы ўтрымання, правільна карміць падапечных, своечасова і ў поўнай меры праводзіць ветэрынарныя і заатэхнічныя мерапрыемствы. Тады і надоі, і прывагі будуць забяспечаны, і якасць прадукцыі будзе на вышыні.

Сярод лепшых работнікаў комплексу Яўгеній Філістовіч назваў Ірыну Басманаву, Святлану Грыцай, Алесю Маркоўскую, Зою Пешкур, іншых спецыялістаў.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.