Новости Молодечно и Молодечненского района

У доме па вул. Прытыцкага ў Маладзечне памяняюць дах

  • 2016-11-22 09:24:50
  • Алег Бяганскі

Пачаўся планавы капітальны рамонт даху дома №14 па вуліцы Прытыцкага. Падрадчыкам работ выступае ААТ «Забудова-Буд». Заказчык – УП «Камунальнік».

На аб’екце працуюць каля дваццаці чалавек. Яны павінны замяніць шыфер на металапрофіль. Усімі неабходнымі матэрыяламі і інструментамі работнікі забяспечаны.

Па словах прараба падраднай арганізацыі Канстанціна Варатынскага, раней жыхары верхняга паверха вышэйзгаданага дома скардзіліся на працяканне даху. Каб кватэры не залівала ў час рамонту, будаўнікі рассцілаюць над памяшканнямі плёнку.

Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО