Новости Молодечно и Молодечненского района

У цэнтры Беразінскага з’явілася сучасная дзіцячая пляцоўка

  • 2020-11-07 11:00:08
  • Анжаліка Крупянькова

Яна размешчана ў самым цэнтры аграгарадка і, без усялякіх сумненняў, стане цэнтрам прыцяжэння для мясцовай дзетвары. Як расказаў “МГ” старшыня Гарадзілаўскага сельвыканкама Віктар Станішэўскі, прафінансавала пляцоўку мясцовая сельгасгаспадарка ААТ “Гарадзілава”.

Вырабілі яе ажно ў Санкт-Пецярбурзе, так як яе памеры нашмат большая за стандартныя. Ва ўстаноўцы пляцоўкі, добраўпарадкаванні тэрыторыі дапамагло таксама мясцовае прадпрыемства ААТ “Беразінскае”.

У час адкрыцця сімвалічную чырвоную стужку разрэзалі старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта, старшыня Гарадзілаўскага сельвыканкама Віктар Станішэўскі, дырэктар ААТ “Гарадзілава” Дзмітрый Грамовіч. А затым пад вясёлыя песні вакальнага калектыву “Усмешка” Беразінскага СДК мясцовая дзетвара з радасцю “асвойвала” лістападаўскі падарунак. Усмешкі на тварах малышоў – лепшая ўзнагарода за намаганні дарослых.

Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.