— Хутка пачнуцца летнія канікулы, — нагадвае начальнік аздараўленчага лагера Алена Хадакоўская. – І вельмі важна ў гэты сезон стварыць для дзяцей добрыя ўмовы для адпачынку. А для гэтага патрабуюцца адказныя і добрасумленныя спецыялі-
сты. Па вопыце сваёй працы ведаю, што такія ёсць на Маладзечаншчыне. Таму мы і звярнуліся ў мясцовы цэнтр занятасці.
У аздараўленчы лагер на ўмовах часовай занятасці могуць уладкавацца повары, спецыялісты па комплексным абслугоўванні будынкаў, кіраўнікі гурткоў, іншыя спецыялісты. Калі юнак або дзяўчына хочуць звязаць сваё жыццё з педагогікай, для іх гэта добрая магчымасць на практыцы праверыць свае здольнасці.
Алена Уладзіміраўна правяла з саіскальнікамі папярэдняе сумоўе. Зоймуць вакансіі тыя, хто адпавядае патрабаванням арганізацыі.