На яе з’ехалася каля 70 дэлегатаў з усіх раёнаў Міншчыны. Святлана Сарока, якая на працягу пяці гадоў узначальвала абласную жаночую арганізацыю, прадставіла ўвазе прысутных справаздачу аб рабоце за 2016-2021 гады, якую высока ацанілі ўдзельнікі канферэнцыі. Многія актывісткі жаночага руху былі ўзнагароджаны граматамі.
У ходзе канферэнцыі выбрана новае праўленне Мінскай абласной арганізацыі БСЖ і яе старшыня. На гэту пасаду абрана Тамара Красоўская, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Больш падрабязную інфармацыю пра гэту падзею чытайце ў бліжэйшым нумары «Маладзечанскай газеты».
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.