Новости Молодечно и Молодечненского района

Торговля и «бытовка»: цифры выше нормативных

  • 2019-07-23 12:29:43
  • Алег Бяганскі

Як адзначалася, на 1 чэрвеня ў раёне было зарэгістравана звыш 1,5 тысячы гандлёвых аб’ектаў, звыш 250 аб’ектаў грамадскага харчавання, 117 аптовых гандлёвых аб’ектаў і 183 інтэрнэт-магазіны.

Пры нарматыве сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва ў 600 квадратных метраў гандлёвых плошчаў на тысячу жыхароў мы маем 888 квадратных метраў. Забяспечанасць пасадачнымі месцамі ў аб’ектах харчавання раёна складае 30,8 на тысячу чалавек (нарматыў – 22).

Базавай арганізацыяй аказання бытавых паслуг у горадзе і раёне з’яўляецца ААТ «Завод Рамбыттэхніка». Прадпрыемства мае разгалінаваную сетку комплексных прыёмных пунктаў, якая ахоплівае ўсё насельніцтва Маладзечаншчыны. За студзень-май таварыства аказала паслуг на суму 606 тысяч рублёў.

У далейшым у раёне плануецца развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, павышаць якасць абслугоўвання насельніцтва, кантраляваць санітарны стан тэрыторыі вакол вышэйзгаданых аб’ектаў.