Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

  • 2024-07-14 08:30:00

Паважаныя ветэраны і работнікі падатковай службы!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Шчыра дзякуем за адказнае выкананне пастаўленых задач, за ўклад ва ўмацаванне фінансавай сістэмы раёна. Вы ажыццяўляеце эфектыўны кантроль за захоўваннем падатковага заканадаўства, забяспечваеце паступленне падаткаў, спрыяеце паспяховаму рашэнню надзённых сацыяльных праблем. Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і добрасумленнасць будуць і надалей спрыяць выкананню задач, якія стаяць перад вамі.

Жадаем вам далейшых прафесійных поспехаў, дабрабыту, моцнага здароўя вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў