Новости Молодечно и Молодечненского района

Сяўба-2019. У лідарах - сортавыпрабавальная станцыя і ААТ «Селеўцы»

  • 2019-04-03 05:50:04
  • Алег Бяганскі

Усяго ў раёне пад яравы клін адведзены 19281 гектар. З іх засеяна 964 гектары. На Маладзечаншчыне таксама вядзецца ўзворванне палёў, закрыццё вільгаці, вапнаванне, унясенне арганічных угнаенняў пад яравы сеў (у тым ліку пад цукровыя буракі і кукурузу). Вясеннія палявыя работы ў поўную сілу разгарнуліся і ў філіяле аграфірмы «Лебедзева».

Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Ала Даўбенка, на палях задзейнічана 11 адзінак тэхнікі. Першапачатковая задача аграрыяў — падкормка азімых збожжавых і траў, а таксама вываз арганічных угнаенняў пад пасеў кукурузы. Сеў яравых збожжавых у аграфірме плануюць завяршыць у бліжэйшыя паўтара тыдня.