Новости Молодечно и Молодечненского района

Сучасная ферма ля Яхімоўшчыны

  • 2021-01-13 08:21:44
  • Алег Бяганскі

Калі мы прыехалі на месца (а гэта было ў перадапошні тыдзень мінулага года), на ферме вяліся будаўнічыя работы. Рабочыя завяршалі мантаж тэхналагічнага абсталявання ў новым даільна-малочным блоку з прыбудовай мінікацельні. Пры гэтым звычайны вытворчы цыкл на МТФ не спыняўся.

— Цяпер на ферме ўтрымліваецца 360 галоў дойнага статка, агульнае пагалоўе складае каля 800 жывёл, — адзначыў Уладзімір Вячаслававіч. – Усяго эксплуатуюцца некалькі памяшканняў, у тым ліку прафілакторыі для цялят. У адным утрымліваюцца жывёлы ад нараджэння да двух месяцаў, у другім — ад двух да трох. Даглядаюць падапечных замацаваныя за імі спецыялісты.

На ферме і ў цэлым у гаспадарцы добра працуюць заатэхнічная і ветэрынарная службы. У выніку кожны месяц статак павялічваецца. Вялікая ўвага надаецца паляпшэнню ўмоў працы работнікаў. Растуць і вытворчыя паказчыкі. Гэтаму садзейнічае прымяненне сучасных тэхналогій.

Экскурсія па ферме пакінула прыемнае ўражанне. Тут асабіста пераконваешся — калі за арганізацыяй справы стаіць руплівы кіраўнік, а калектыў уяўляе сабой адзіную каманду, прадпрыемству па сілах вырашэнне любых задач, нават самых складаных.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.