Новости Молодечно и Молодечненского района

Стартап-школа заработает в Молодечно

  • 2017-02-13 05:40:46
  • БЕЛТА

Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» Глеб Герасімовіч. Канчатковая мэта праекта — стварэнне новых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці.

«Задача разлічана на працяглы перыяд, і каб яе рэалізаваць, неабходна шмат часу і сіл. Наш праект якраз накіраваны на тое, каб стварыць інкубатар ідэй, з якіх потым мог бы атрымацца паспяховы бізнес», — падкрэсліў Г. Герасімовіч.

Ён дадаў, што адкрыццё такіх школ запланавана ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Маладзечна і Капыль выбраны ў якасці эксперыментальных пляцовак для параўнання метадаў работы ў буйных, сярэдніх і малых гарадах.

Стартап – толькі што створаная кампанія, якая шукае інвестараў і кліентаў для рэалізацыі пэўнай бізнес-ідэі. Звычайна іх адкрываюць школьнікі, навучэнцы, студэнты.