У складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы былі таксама кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, РАУС, ГРАНС, прадстаўнікі ЦРБ, УП «Камунальнік», аўтапарка.
Начальнік аддзела статыстыкі райвыканкама Ірына Рулінская расказала пра перапіс насельніцтва, што пройдзе ў кастрычніку. Яна падкрэсліла важнасць мерапрыемства і заклікала паставіцца да яго з усёй адказнасцю.
З інфармацыяй аб стане аварыйнасці на тэрыторыі вобласці і раёна калектыў прадпрыемства азнаёміў начальнік ДАІ Маладзечанскага РАУС Ілья Кулеш. Ён паведаміў, што сёлета за студзень-жнівень на дарогах Маладзечаншчыны ў 19 ДТЗ адзін чалавек загінуў, 20 былі параненыя. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі звярнуў увагу на небяспеку, якая падсцерагае пешаходаў пры пераходзе праезнай часткі ў навушніках.
Старшыня райвыканкама асвяціў тэмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, будаўніцтва жылля, узвядзення аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, добраўпарадкавання Маладзечна.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні работнікаў прадпрыемства.