Новости Молодечно и Молодечненского района

Стараста аграгарадка Відзеўшчына Наталля Ігнатовіч: «Трэба жыць на пазiтыве!»

  • 2021-03-19 08:26:48
  • Анжаліка Крупянькова

У 2019 годзе Наталля Ігнатовіч у гарадскім Палацы культуры была ўзнагароджана ордэнам Маці. А нядаўна на свяце перадавікоў працы яе ўшаноўвалі як пераможцу ў намінацыі «Лепшы прадстаўнік органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання», яе імя занесена на раённую Дошку гонару.

— Наталля Пятроўна вельмі адказны і надзейны чалавек, мы цэнім яе працу, рады, што яе заўважылі і на раённым узроўні, — гаворыць старшыня Красненскага сельскага Савета дэпутатаў Валянціна Кісель.

Знайшла свой лёс

Наталля Ігнатовіч цяпер у дэкрэтным водпуску: малодшай дачушцы Мілане ў маі споўніцца тры гады. Дзяўчынка весела бегала па доме навыперадкі з ёркшырскім тэр’ерам Бэці – любіміцай дзятвы… Пасля начнога дзяжурства на малочнатаварнай ферме прыйшоў дамоў і галава сям’і Міхаіл Іосіфавіч, які працуе і вартаўніком, і жывёлаводам. Улад, Даша і Ульяна былі ў гэты час у школе, старэйшая дачка Наташа – студэнтка, вучыцца ў Мінску.
Муж і жонка расказваюць, што пазнаёміліся ў мясцовай гаспадарцы, дзе Міхаіл на той час працаваў механізатарам, а Наталля – жывёлаводам. Па спецыяльнасці яна швачка-кравец, аднак каб атрымаць жыллё, рызыкнула змяніць прафесію, пераехала ў Відзеўшчыну. Як аказалася, знайшла тут свой лёс, сваё шчасце.

Материал читайте в субботнем номере «МГ» за 20.03.2021.