Казімір Чарапкоўскі адносна нядаўна ўзначаліў арганізацыю і здзяйсняе падобныя паездкі ў раённыя цэнтры, каб даведацца, чым напоўнена жыццё «пярвічак», знаёміцца са сваімі калегамі па ветэранскім руху.
Асноўныя задачы аб’яднанняў — абарона правоў і інтарэсаў пенсіянераў і пажылых людзей, вывучэнне бытавых умоў іх жыцця, матэрыяльнага стану, культурнага і медыцынскага абслугоўвання. Так, прадстаўнікі раённай арганізацыі нядаўна пабывалі ў Гарадоцкай бальніцы сястрынскага догляду. Ва ўстанове пражываюць адзінокія людзі, якія маюць інваліднасць, хранічныя захворванні, ім неабходныя медыцынскі догляд і сацыяльная дапамога.Падобныя бальніцы – добры варыянт вырашэння пытання па доглядзе адзінокіх і нямоглых людзей, адзначыла старшыня савета раённай арганізацыі ветэранаў Станіслава Зубкова.
Аб дзейнасці пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Рамбыттэхніка» ва ўмовах далучэння да прадпрыемства раённага камбіната бытавога абслугоўвання расказала старшыня Ларыса Удовіна.
На прэзідыуме абмеркавалі будучую экскурсійную паездку ў Мінск, падрыхтоўку да раённага агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак-2018».
Фота: Лілія ЛІПНІЦКАЯ.