Суправаджаў міністра старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Алег Семянчук.
На прадпрыемстве Ірына Анатольеўна пазнаёмілася з вытворчасцю і ўмовамі працы работнікаў, выслухала інфармацыю пра гісторыю і перспектывы развіцця кампаніі.
Пытанні, якія задавала міністр, адрасаваліся прадстаўнікам адміністрацыі, спецыялістам, работнікам фірмы.
Кіраўнік сектара развіцця бізнесу «Белор-Дызайн» Вольга Скнарына пазнаёмила Ірыну Касцевіч з лінейкай прадукцыі прадпрыемства.
У час наведвання прадпрыемства было адзначана, што каля паловы прадукцыі «Белор-Дызайна» пастаўляецца на экспарт. Яна карыстаецца ў спажыўцоў вялікім попытам. Значную частку калектыву складаюць жанчыны. Тут працуюць многія жыхары Радашковіч. Работнікі маюць высокую заработную плату і ёмісты сацыяльны пакет.
Пытанні, якія ўзнімаліся ў час асабістага прыёму, тычыліся налічэння і памеру пенсіі, працаўладкавання людзей з інваліднасцю, фарміравання страхавога і працоўнага стажу. Людзі прыходзілі не толькі з асабістымі праблемамі. Некаторыя хадайнічалі за сваякоў і блізкіх.
Мы папрасілі Ірыну Касцевіч падсумаваць вынікі візіту на Маладзечаншчыну. Міністр адзначыла, што ў краіне павінна стварацца больш такіх працоўных месцаў, як на «Белор-Дызайне». На прадпрыемстве высокі ўзровень аплаты працы работнікаў, дзейнічаюць сацыяльныя гарантыі. Вялікая ўвага надаецца паляпшэнню ўмоў працы. Важна і тое, што вырашаецца пытанне занятасці сярод жанчын.
-- Пытанні пенсіённага забеспячэння адны з тых, якія найбольш часта ўзнімаюць грамадзяне, -- расказала Ірына Анатольеўна. – І тут кожны павінен памятаць, што памер пенсіі залежыць ад самога чалавека, узроўню яго зарплаты і стажу работы. Чым яны большыя, тым і пенсіённыя налічэнні будуць вышэйшыя.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.