За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства было занесена на рэспубліканскую Дошку гонару. Дырэктар Арцём Русакевіч стаў уладальнікам спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны». Лепшыя работнікі неаднаразова адзначаліся на раённым узроўні.
Рамонт складанай бытавой тэхнікі, пашыў пасцельнай бялі-зны і спецадзення, выраб металічных вырабаў, рытуальнай прадукцыі – гэта не поўны пералік паслуг, якія аказваюць спецыялісты. Участак па рамонце і вырабе ювелірных упрыгажэнняў не абмежаваны майстэрняй у Маладзечне. Прыёмныя пункты ёсць у Барысаве, Слуцку, Салігорску, Астраўцы і Мінску. Запрашаюць кліентаў цырульні, майстэрні па рамонце абутку, шынамантаж. Запатрабаваныя паслугі новай пральні з высокатэхнічным экалагічным абсталяваннем, параманекенамі. Участак хімчысткі і пральні пачаў работу ў мінулым годзе і стаў перспектыўным. Работнікі штодзень пацвярджаюць прынцып: чыс-ціня — залог поспеху.
Завод «Рамбыттэхніка» — базавая арганізацыя па аказанні бытавых паслуг не толькі ў горадзе, але і раёне. Тут працуюць 120 чалавек, кожны адказна ставіцца да даверанай справы. Калі прадпрыемства не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца, то і святы калектыў сустракае з добрым настроем.
Журналісты беларускіх СМІ наведалі завод «Рамбыттэхніка» ў час нядаўняга прэс-тура.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.