На ўрачыстасць «Мая маленькая Радзіма» сабралася ўся вёска. Гучыць, віруе свята песнямі, вершамі, шчырымі словамі. Мясцовыя жыхары прывабліваюць сваімі талентамі і гасціннасцю.
З найлепшымі пажаданнямі звярнуліся да прысутных старшыня Чысцінскага сельскага выканаўчага камітэта Павел Філістовіч, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Раёўкі Галіна Язерская.
Шчырыя словы былі адрасаваныя доўгажыхарам прыгожай вёсачкі, самым маленькім вяскоўцам і іх бацькам. Ушанавалі самую сталую і маладую сем’і, а таксама мнагадзетныя сем’і. Былі названыя імёны пераможцаў конкурсаў у намінацыях «Лепшая вуліца», «Лепшае падвор’е», «Лепшы кветкавод». Павел Філістовіч уручыў памятныя падарункі.
Канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў Маладзечанскага раёна прынесла самыя прыемныя ўражанні. Апладысментамі віталі і вакальны праект «Ваяры» з Вілейкі.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР