Новости Молодечно и Молодечненского района

Пытанні сельскай гаспадаркі прааналізавалі ў райвыканкаме

  • 2018-06-28 10:22:24
  • Людміла Цар


Сітуацыю падрабязна прааналізавала начальнік аддзела механізацыі, вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства Аляксандра Харук. Яна адзначыла, што гаспадаркі раёна актыўна рыхтуюцца да адной з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній. Пры спрыяльных умовах надвор’я на ўборку збожжавых і зернебабовых культур адводзіцца дваццаць рабочых дзён. Пры сярэдняй выпрацоўцы на камбайн 9,7 гектара рэальна штодня ўбіраць 854 гектары. Сярэдняя нагрузка на камбайн па раёне складае 194 гектары, у гаспадарцы «Купала-Агра» -- 272, «Гарадзілава» -- 260.

Справа тэхнікі

На ўборцы ўраджаю ў сельгасарганізацыях будзе задзейнічана 88 збожжаўборачных камбайнаў (у тым ліку 68 высокавытворчых КЗС-1218). Сёлета двума такімі камбайнамі папоўніліся аўтапаркі гаспадарак «Заскавічы» і «Купала-Агра». Адзін з асноўных складальнікаў якаснай уборкі – бесперабойная работа тэхнікі і забеспячэнне палівам. Для аказання практычнай дапамогі ў аператыўным ухіленні непаладак на перыяд уборачнай на базе Маладзечанскага райаграсэрвіса сфарміраваны дзве мабільныя рамонтныя брыгады. Яны ўкамплектаваныя неабходным інструментам і абсталяваннем. Для правядзення ўборкі ўраджаю і асенне-палявых работ сёлета неабходна набыць 2086 тон дызпаліва, 133 тоны бензіну. У перавозцы збожжа будуць задзейнічаны 94 адзінкі тэхнікі, з іх 54 – маркі МАЗ. Адначасова з падрыхтоўкай камбайнаў да ўборкі праводзіцца падрыхтоўка тэхнікі да асенняй пасяўной кампаніі. Вызначаны плошчы пасеву азімых пад ураджай 2019 года.

Дапрацаваць і захаваць

Моцная засуха негатыўна паўплывала на пасевы, таму надзвычай актуальная задача без страт сабраць, дапрацаваць і захаваць ураджай. Для сушкі і дапрацоўкі ў раёне працуюць 29 ачышчальна-сушыльных комплексаў. Прыёмка і захаванне збожжа будзе забяспечана ў 122 складскіх памяшканнях агульнай умяшчальнасцю звыш 85,5 тысячы тон і абсталяваных пляцоўках больш чым на 11,5 тысячы тон. На гатоўнасць комплексаў накіраваны 117 тысяч рублёў уласных сродкаў гаспадарак. Падрыхтоўка сушыльных і складскіх памяшканняў для прыёмкі, дапрацоўкі і захоўвання новага ўраджаю на стадыі завяршэння, вагавое абсталяванне ў адпаведнасці з графікам праходзіць паверку і рамонт.

У полі зроку – людзі

За лічбамі не павінны згубіцца людзі -- канкрэтныя ўдзельнікі сельгасработ. У гаспадарках распрацаваны і зацверджаны ўмовы маральнага і матэрыяльнага стымулявання аграрыяў з улікам аб’ёму вытворчасці, эканоміі паліва, якасці работ. Як заўсёды, работнікі будуць забяспечаны гарачым харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, належнымі бытавымі ўмовамі. Узмоцнены кантроль за станам працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, захавання правілаў пажарнай бяспекі.
***
Уборачная плошча збожжавых культур у раёне складае больш за 17 тысяч гектараў. На забеспячэнне жывёлагадоўлі фуражным зернем, засыпку страхавых і пераходных насенных фондаў, пастаўку для дзяржаўных патрэб, а таксама для іншай рэалізацыі неабходна сабраць збожжа не менш за 72065 тон.