Новости Молодечно и Молодечненского района

Президент вручил Орден Матери трем молодечненкам

  • 2017-03-10 07:52:04
  • Анжаліка Крупянькова

Гэта  маладзечанка Таццяна Пакладок, выхавальніца ясляў-сада №25, якая разам з мужам Алегам гадуе трох дачок і дваіх сыноў. У сям’і Кацярыны і Андрэя Ярмошка (на фота), якія жывуць у Раёўцы, падрастае пяць дзяўчынак, а ў Святланы і Андрэя Крэнць з Цюрлёў – двое сыноў і тры дачкі.

«Узрушэнне, станоўчыя эмоцыі перапаўняюць мяне да гэтага часу», -- падзялілася ўражаннямі ад падзеі Кацярына Ярмошка, адна з самых маладых мнагадзетных мам-гераінь, якой у снежні споўніцца 30 гадоў.

Кожная з узнагароджаных ордэнам жанчын атрымала і матэрыяльную дапамогу ў суме пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму (больш за 900 рублёў). Акрамя таго, ад Мінскага аблвыканкама нашым зямлячкам уручылі кветкі, салодкія прысмакі для дзяцей і мультываркі.

Упершыню прадстаўніцы нашага рэгіёна атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды з рук Кіраўніка дзяржавы, у мінулыя гады іх уручалі ў аблвыканкаме.   

Фота са старонкі Кацярыны Ярмошка ў сацыяльнай сетцы ВК.