Новости Молодечно и Молодечненского района

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

  • 2023-10-21 06:21:43
  • Павел Сырицкий

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Калектыў рэдакцыі «Маладзечанская газета» дасылае вам самыя сардэчныя віншаванні з Днём бацькі!

Вы з’яўляецеся клапатлівым бацькам як для сваіх траіх сыноў, так і для ўсіх жыхароў нашай краіны. Вашу дапамогу, падтрымку і пастаянны клопат адчуваюць мнагадзетныя сем’і, дзеці, моладзь, вы жаданы госць у школах і дзіцячых садах, у сельскай мясцовасці і ў гарадах. Да вас, як да роднага бацькі, прыслухоўваюцца, вам вераць, вас паважаюць людзі рознага ўзросту. Вы непахісны аўтарытэт як для беларусаў, так і для грамадзян нашых краін-суседак, блізкага і далёкага замежжа.

Вам даводзіцца шмат працаваць дзеля дабрабыту нашай краіны, якая за гады працы на вашым адказным пасту стала адной вялікай згуртаванай сям’ёй. Дык няхай жа ніколі не падводзіць вас здароўе, кожны дзень прыносіць задавальненне, і дабро, якое вы робіце для людзей, вернецца да вас і надасць новых сіл!