Новости Молодечно и Молодечненского района

Працуе прамая тэлефонная лінія для маладых спецыялістаў АПК

  • 2021-08-27 09:53:57
  • Алег Бяганскі

Ён адзначыў, што па тэлефоне 77-02-79 маладыя спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый могць звярнуцца па пытаннях захавання сваіх правоў і гарантый, расказаць пра сітуацыю на месцах, унесці прапановы. Прамая тэлефонная лінія будзе садзейнічаць замацаванню ў калектывах маладых кадраў, павышэнню прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій.

– Прафсаюзы трымаюць на кантролі пытанні працоўных усіх галін эканомікі, у тым ліку сельскай гаспадаркі, – падкрэсліў Анатолій Фурс. – Адбываецца маніторынг умоў працы, правільнасці і своечасовасці выплаты заработнай платы i надбавак, выканання мер па ахове працы. Рэгулярна праводзяцца тэматычныя праверкі і рэйды.

Субяседнік зазначыў, што за першае паўгоддзе гэтага года на Маладзечаншчыне па прафсаюзнай лініі было праведзена 11 маніторынгаў арганізацый. Выяўлена пяць парушэнняў, па якіх адміністрацыям суб’ектаў гаспадарання накіраваны рэкамендацыі па ўхіленню недахопаў. На сёняшні дзень усе парушэнні спраўлены.

- Дзякуючы таму, што пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі створаны на ўсіх прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, у членаў прафсаюзаў адкрываюцца дадатковыя магчымасці адстойваць свае сацыяльныя і эканамічныя правы, – падкрэсліў прафсаюзны лідар.

Пры неабходнасці ўзнятыя пытанні разглядаюцца на ўзроўні галіновага райкама або абкама ФПБ. Да вырашэння праблемы падключаюцца дзяржаўныя органы кіравання, пракуратура. Дапамогу аказваюць прававыя інспектары працы. Комплексны падыход дае станоўчыя вынікі.

Алег БЯГАНСКІ.