Паважаныя педагогі, навучэнцы і студэнты! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Адукацыя ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. Толькі адукаваныя людзі дасягаюць поспехаў, робяць адкрыцці, уносяць вялікі ўклад у развіццё Маладзечанскага раёна.
У гэты дзень мы шчыра дзякуем усім педагогам за высокі прафесіяналізм, жаданне зацікавіць юных маладзечанцаў і стварыць умовы для іх інтэлектуальнага, духоўнага, фізічнага развіцця.
Дзякуем школьнікам, студэнтам за дапытлівасць, стараннасць, імкненне дасягнуць вынікаў у вучобе.
Сардэчна віншуем усіх першакласнікаў! Для іх гэты дзень адчыніць дзверы ў свет ведаў і прынясе шмат дзіўных адкрыццяў.
Асаблівыя віншаванні — першакурснікам маладзечанскіх сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Студэнцкая пара для большасці з іх стане пачаткам дарослага жыцця і першых самастойных рашэнняў.
Жадаем усім здароўя і дабра. Няхай планы знойдуць сваё ўвасабленне, няхай будзе карысным і паспяховым новы навучальны год!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
***
Паважаныя педагогі, школьнікі, бацькі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў!
Цяга да ведаў – самы лепшы паказчык цывілізаванасці грамадства, яго духоўнай сілы, зараджанасці на новыя працоўныя здзяйсненні, навуковыя адкрыцці, стварэнне непаўторных шэдэўраў мастацтва. Дзеці і дарослыя зноў уваходзяць у свет ведаў, каб потым даць ім годнае прымяненне дзеля росквіту нашай малой радзімы.
Першакласнікам першы званок абвесціць аб пачатку новага этапу, напоўненага цікавымі падзеямі і адкрыццямі. Для выпускнікоў гэта час выбару і вызначэння жыццёвага шляху, для настаўнікаў – яшчэ адна ступень ва ўдасканаленні майстэрства.
Выказваем удзячнасць педагогам раёна, ад высакароднай, адказнай і стваральнай працы якіх залежаць узровень ведаў, агульнае духоўна-маральнае, творчае, фізічнае развіццё юных грамадзян, будучыня нашага грамадства і дзяржавы.
Жадаем усім бацькам, якія нясуць галоўную адказнасць за інтэлектуальнае развіццё і маральнасць маладога пакалення, быць прыкладам для сваіх дзяцей.
Дарагія сябры! Няхай новы навучальны год будзе плённым, творчым і паспяховым.
Л.М. КАНАНОВІЧ,
І.С. МАРКЕВІЧ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
шостага склікання.