Так, па стане на пачатак тыдня ў раёне пасеяна 1800 гектараў азімых збожжавых (13,8 працэнта ад плана), узарана пад гэтыя культуры 5764 гектары. Пасеяна шматгадовых траў 4780 гектараў (84,4 працэнта ад плана). Перазалужана 3357 гектараў.
Валавы збор бульбы склаў на 9 верасня 1512 тон пры сярэдняй ураджайнасці 295,9 цэнтнера з гектара. Цукровых буракоў убрана 7621 тона, рэалізавана 4020 тон.
Сярэдняя ўраджайнасць – 445,7 цэнтнера з гектара.
Салома звезена з 70,6 працэнта плошчы палёў, на якіх былі пасеяныя збожжавыя культуры. Вапнаванне праведзена на 387,7 гектара.