Ля астанкаў знройдзена зброя.
Разам з пошукавай камандай 52-га батальёна, намеснікам начальніка ваеннага камісара Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Сяргеем Будаем, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інай Абраменка і вядучым метадыстам па помніках і музейнай справе цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Аленай Лашук адправіўся на раскопкі і журналіст "МГ".
...А вось і тая паляна. На ёй некалькі квадратных паглыбленняў ад палатак. Пасля вайны некаторы час тут размяшчалася воінская часць. Спецыялісты здымаюць пласты зямлі. Капаюць да мацерыковага грунту. Акуратна збіраюць касцяныя астанкі, перапісваюць знойдзеныя рэчы. Сярод іх кацялок, дэталі процівагаза… Асабістага медальёна няма. Значыць, асобу загінулага давядзецца ўстанаўліваць іншымі метадамі. Паралельна мясцовасць даследуецца з дапамогай спецыяльных шчупаў.
Чые гэта астанкі і што расказваюць мясцовыя старажылы -- чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 25 жніўня.