Каб паглядзець, як гэта адбываецца, разам з намеснікам дырэктара Маладзечанскага лясгаса Віталіем Дземешам мы адправіліся на адну з дзялянак, адкуль натуральны прадукт паступае спажыўцам. Знаходзіцца ўчастак недалёка ад вёскі Верадова.
— Для нарыхтоўкі бярозавіку стаіць ідэальнае надвор’е, — гаворыць Віталій Іванавіч. — Замаразкаў няма, але і не горача. Зямля адтала, пры гэтым глеба не пераўвільготнена. Таму сок выдзяляецца шчодра. План па яго нарыхтоўцы (сёлета ён складае 190 тон) лясгас выканае.
Літр бярозавага соку каштуе 25 капеек. Набыць яго можна ў Маладзечанскім, а таксама ў Гарадоцкім, Лебедзеўскім і Красненскім лясніцтвах.
Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 27.03.2019 г.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.