Новости Молодечно и Молодечненского района

Палявыя работы ў разгары

  • 2019-04-09 13:09:51
  • Алег Бяганскі

Вясеннія палявыя работы актыўна вядуцца і ў СУП «Хажоваагра-2009». Як паведаміў кіраўнік гаспадаркі Сяргей Шаблоўскі, высокім тэмпам пасяўной спрыяе дасканалая падрыхтоўка да яе. У парадак загадзя была прыведзена ўся тэхніка. Работнікі прайшлі медыцынскі агляд і інструктаж. Якасць сяўбы, а таксама іншых агратэхнічных мерапрыемстваў знаходзіцца пад асаблівым кантролем.

— Забяспечанасць пасяўным матэрыялам пад яравы клін у гаспадарцы стопрацэнтная. Выкарыстоўваецца насенне толькі з высокімі сартавымі і пасяўнымі якасцямі. Завершыцца пасяўная ў вызначаны тэрмін, — падкрэсліў Сяргей Сяргеевіч.