Новости Молодечно и Молодечненского района

Падкормліваем, вапнуем, полем

  • 2019-05-21 09:10:08
  • Алег Бяганскі

Так, па стане на 20 мая ў раёне пасеяна 1404 гектары шматгадовых траў з 1701 запланаванага. Перазалужэнне праведзена на 1812 гектарах (па плане трэба 3077 гектараў). Вапнаванне выканана на 273 гектарах з амаль 920 за-
планаваных.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы завяршаюць другую падкормку азотам азімага рапсу. Усяго адпаведныя работы трэба выканаць на 3360 гектарах. Таксама падкормлена азотам больш за палову плошчаў сенажаці і пашы.

Хімічная праполка праведзена на 3519 гектарах яравых збожжавых з 7200 намечаных. Камяні прыбраныя на 8541 гектары палёў.