На працягу гэтага і мінулага гадоў у інтэнсіўны гаспадарчы абарот сельгасарганізацыямі ўцягнута больш за 500 гектараў зямель, якія не выкарыстоўваліся грамадзянамі або выкарыстоўваліся неэфектыўна фермерскімі гаспадаркамі.
За 2018 год і першае паўгоддзе 2019-га па выніках правядзення аўкцыёнаў рэалізавана 58 зямельных участкаў. У бюджэт паступіла звыш 800 тысяч рублёў. Акрамя таго, 42 участкі прадастаўлены без аўкцыёну, сума бюджэтных паступленняў склала каля 150 тысяч рублёў.
У раёне вядзецца пастаянная работа па выяўленні парушэнняў зямельнага заканадаўства. Так, на працягу мінулага года і васьмі месяцаў гэтага складзена 25 адміністрацыйных пратаколаў за самавольнае заняцце зямель і 7 – за парушэнне тэрмінаў часова займаемых участкаў. Сума штрафаў склала 8715 рублёў.
Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.