Новости Молодечно и Молодечненского района

О социально-экономическом развитии Молодечненского района

  • 2019-05-31 07:45:17
  • Алег Бяганскі


Асноўнымі дакладчыкамі па тэме былі намеснікі старшыні райвыканкама Аляксей Раманюк і Генадзій Актанаровіч.

Як адзначалася ў час пасяджэння, за студзень-сакавік у раёне выкананы асноўны даведзены прагнозны паказчык па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі) — прыцягнута 2,6 мільёна долараў).

Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 130,1 працэнта (пры даведзеным гадавым заданні 107,5 працэнта).

На працягу першага квартала ў раёне выраблена прамысловай прадукцыі з коштам давальнай сыравіны на 202 мільёны рублёў. Аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 17,8 мільёна рублёў.

На жыллёвае будаўніцтва сёлета за першыя тры месяцы было накіравана 15,9 мільёна рублёў, што на 7,5 мільёна больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Уведзена ў эксплуатацыю 17573 квадратныя метры жылой плошчы, у тым ліку 8961 — за кошт індывідуальнага будаўніцтва.

Важны эканамічны паказчык – знешнегандлёвая дзейнасць. Так, экспарт тавараў суб’ектамі гаспадарання дасягнуў 54,2 мільёна долараў, імпарт – 36,7 мільёна. Як вынік, сальда знешнегандлёвага абароту ў раёне склалася дадатнае і яно роўнае 17,5 мільёна долараў.

На пасяджэнні адзначалася, што па выніках работы за справаздачны перыяд рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 129,3 мільёна рублёў. Фарміраванне рынку спажывецкіх тавараў раёна ажыццяўляецца ў асноўным за кошт унутраных паставак беларускіх вытворцаў.

За кошт арганізацыі новых прадпрыемстваў на зноў створаныя працоўныя месцы было працаўладкавана 148 чалавек. Наймальнікі заявілі 723 вакансіі, з іх па рабочых прафесіях – 499. Узровень беспрацоўя на 1 красавіка склаў 0,4 працэнта.

Значную ролю ў эканоміцы Маладзечаншчыны адыгрывае прадпрымальніцтва. На пачатак красавіка прадпрымальніцкі сектар раёна быў прадстаўлены 5275 суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу. Яны пералічылі ў бюджэт 12,2 мільёна рублёў (на 67,1 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд летась).

Як падкрэслівалася на пасяджэнні райвыканкама, у далейшым у раёне неабходна актывізаваць работу па нарошчванні рознічнага тавараабароту, выкананні плацежнай дысцыпліны, забеспячэнні фінансавай стабільнасці арганізацый.