Людзі скардзіліся, што адсутнасць гарачай вады (асабліва ў спякоту) стварае нязручнасці. Дык навошта праводзіць апрасоўку два разы? Няўжо нельга выканаць усе неабходныя прафілактычныя работы ў адзін этап?
Адказаць на пытанні мы папрасілі начальніка раёна цеплавых сетак Мікалая Лушчыка.
— Справа ў тым, што менавіта ў час першай апрасоўкі выяўляюцца ўсе няспраўнасці і пашкоджанні ў каму-
нікацыях, — паведаміў М. Лушчык. — Потым яны ўхіляюцца. Другая апрасоўка патрэбна, каб пракантраляваць якасць рамонту. Такім чынам гарантуецца ўстойлівае забеспячэнне спажыўцоў гарачай вадой і змяншаецца час адключэння абанентаў ад адпаведнай паслугі.
Нагадваем, што апрасоўка цеплавых сетак зоны кацельні-2 праводзіцца з 1 па 14 жніўня, зоны міні-ЦЭЦ – з 15 па 28 жніўня.